Навіны вольнага ПЗ

На мінулым тыдні ў супольнасці FOSS відавочна праявілі сябе дзве супрацьлеглыя сілы - "мадэрністы" і "рэтраграды". Першыя, як, напрыклад, распрацоўшчыкі Ubuntu, плануюць чарговую мадэрнізацыю свайго дыстрыбутыва. А стваральнікі дыстрыбутыва Fedora прапанавалі мадэрнізаваць структуру файлавай сістэмы Linux. "Рэтраграды" ж былі верныя мінуламу і традыцыям, чаму выразам стала абнаўленне TDE 3.5 і новая версія OpenBSD 5. "Шостую Платформу" ALT Linux можна разглядаць як спробу сумясціць у сабе і кансерватызм, і мадэрнізм.


Напалеонаўскія планы Ubuntu

На мінулым тыдні адкрылася страшнае: Марк Шаттлварт, галоўны начальнік праекту Ubuntu, заявіў аб намеры захапіць ўвесь кампутарны свет. Другімі словамі, у "канонікаў" распрацаваны план, паводле якога сістэма Ubuntu на момант выхаду версіі 14.04 LTS будзе існаваць у варыянтах не толькі для працоўнай станцыі або сервера, але будуць падрыхтаваны і варыянты для смартфонаў, планшэтаў і Smart TV.

Распрацоўка мабільнай Ubuntu павінна пачацца адразу пасля выхаду вясновай версіі дыстрыбутыва 12.04 ў наступным годзе. Па словах, Марка Шаттлварта, асноўныя кампаненты мабільнай версіі ўжо гатовыя. Універсальнай асновай для мабільнага інтэрфейсу стане абалонка Unity. Таксама адзінства мабільных і дэсктпоных версій Ubuntu будзе забяспечвацца і на ўзроўні "хмарных" сэрвісаў Ubuntu One, і на ўзроўні цэнтра кіравання прыкладаннямі (Ubuntu Software Centre).

 

У якасці асновы сваёй доўгатэрміновай стратэгіі Ubuntu, Шаттлворт прыводзіць кампетэнтнае меркаванне Пола Марытца з VMware, пра тое, што праз тры гады каля 80 адсоткаў прылад, падлучаных да Інтэрнэту, не будуць персанальнымі кампутарамі з Windows. Хаця па кампутарных мерках тры гады - гэта вельмі вялікі тэрмін, каб тут можна было нешта ўпэўнена спрагназаваць.

Што ж тычыцца кароткатэрміновых планаў развіцця Ubuntu, то яны былі агучаны на завяршыўшымся саміце распрацоўшчыкаў Ubuntu, прысвечанага падрыхтоўцы Ubuntu 12.04 LTS.

У вясновай версіі CD-дыскі будуць абвешчаны анахранізмам, і загрузны вобраз будзе павялічаны да 750 Мб, што дасць магчымасць раззмясціць дадатковыя кампаненты. Састарэлай таксама будзе лічыцца архітэктура i386, і для загрузкі па змаўчанні будзе прапаноўвацца 64-разрадная зборка. У Ubuntu 12.04 можа з'явіцца магчымасць выбару эксперыментальнага сеансу з новым графічным серверам Wayland, які, як многія лічаць, павінен прыйсці на змену старажытнаму X.org.


Мадэрністы з Fedora

Але мадэрністы заселі не толькі ў Canonical. Распрацоўшчыкі дыстрыбутыва Fedora Linux даўно вядомыя як паслядоўныя барацьбіты з анахранізмам UNIX. Нядаўна яны выступілі з ініцыятывай перамяшчэння ўсіх наяўных у сістэме выконваемых файлаў у адну дырэкторыю.

Як ведае кожны лінуксоід, выконваемыя файлы сістэмы раскладзены па некалькіх асобных каталогах: /bin, /sbin, /usr/sbin, /usr/bin. Зараз жа прапануецца размяшчаць выкконваемыя файлы толькі ў каталогу /usr/bin, а ўсе астатнія дырэкторыі пераўтварыць у сімвалічныя спасылкі, якія паказваюць на /usr/bin. Аналагічна прапануецца паступіць з дырэкторыяй /lib і змяшчаць усе сістэмныя бібліятэкі толькі ў дырэкторыі /usr/lib.

Асноўнае пярэчанне супраць гэтай ініцыятывы складаецца ў тым, што разбіццё выконваемых файлаў па розных каталогах не толькі асвячона часам, але і мае важную практычную каштоўнасць. Адасабленне каталогаў /bin і /lib дазваляла ў выпадку немагчымасці па якіх-небудзь прычынах мантавання каталога /usr ўсё-ткі запусціць сістэму з мінімальнай працаздольнасцю.

Галоўны контраргумент прыхільнікаў новай іерархіі складаецца ў тым, што ў практычна ва ўсіх сучасных дыстрыбутывах Linux ужо нерэальна загрузіць сістэму без выкарыстання /usr. І таму не варта трымацца за старую файлавую іерархію.

Распрацоўшчыкі Fedora настроены рашуча. І змены ў структуры файлавай сістэмы могуць уступіць у сілу ўжо ў вясновым рэлізе Fedora 17.


Атрада рэтраграда

Але многім падабаецца тое, што было раней, і якія жывуць па прынцыпу: "таму што так жылі нашы дзяды, і мы будзем жыць так жа, і ўнукі нашы будуць жыць гэтак жа, і ведаць не хочам ніякіх прагрэсаў". Па-свойму яны таксама маюць рацыю.

Для "старавераў", якія ўпарта не жадаюць аддаваць хвалу новым графічным абалонкам KDE 4 і GNOME 3, можна прапанаваць навіну аб выхадзе новай версіі праекта Trinity Desktop Environment. Гэты праект па стварэнні рабочага асяроддзя на базе старой, добрай абалонкі KDE 3.5. У пачатку лістапада быў прадстаўлены рэліз TDE 3.5.13, які з'яўляецца форкам KDE 3.5.10.

Гэты форк з'явіўся дзякуючы энтузіясту вольнага ПЗ Цімаці Пэрсану на хвалі незадаволенасці першымі версіямі KDE 4. Але з цягам часу чацвёртыя "кеды" ўдасканальваліся, і, здавалася, праекту TDE прыгатаваны лёс паўсталага з магілы зомбі.

Аднак TDE апынуўся жывучым. І ў апошняй версіі гэтага працоўнага асяроддзя зроблена не толькі выпраўленне памылак і аптымізацыя, але ўжо вызначаны курс на функцыянальнае развіццё. Напрыклад, з'явіўся свой убудаваны кампазітны мэнэджар "Trinity X11 compositor", а ў цэнтры кіравання з'явіўся модуль "Monitor and Display" для сістэмнай налады дысплея. Дададзены новыя праграмы: kbookreader, kdbusnotification, kmymoney і kstreamripper.

Як і мінулыя выпускі, Trinity 3.5.13 па-ранейшаму грунтуецца на выкарыстанні бібліятэкі Qt 3.3.8. Аднак у будучых рэлізах плануецца ажыццявіць міграцыю на Qt4, і выкананая праца ў гэтым кірунку перасягнула адзнаку ў 50%.

Для жадаючых вярнуцца ў мінулае і зноў "увайсці у тую ж раку" клапатліва падрыхтаваны рэпазітары для самых папулярных дыстрыбутываў. У тым ліку маецца ppa-рэпазітар для розных версій Ubuntu.


OpenBSD 5.0

А тым часам дакладна па раскладзе, як тралебус на прыпынак, з'явілася пятая версія OpenBSD. Гэта восеньская версія сістэмы - OpenBSD выходзіць два разы ў год так жа, як і Ubuntu.

Пераход на пятую галіну не звязаны з кардынальнымі зменамі ўнутры OpenBSD. Пятая версія ўсяго толькі таму, што папярэдняя была 4.9.

Ды і па сваёй філасофіі OpenBSD - гэта сістэма, дзе навацыі і татальная мадэрнізацыя не з'яўляюцца галоўнымі тэмамі развіцця. Таму OpenBSD можа разглядацца выбарам сапраўднага рэтраграда. Гэта, напрыклад, дэманструюць і версіі ПЗ, якія ўваходзяць у OpenBSD 5:

  • GCC 2.95.3, 3.3.5 і 4.2.1;
  • GNOME 2.32.2, KDE 3.5.10;
  • Firefox 3.5.19, 3.6.18 і 5.0

Але, як бы там хто ні ставіўся да OpenBSD, кожны прыхільнік вольнага ПЗ проста абавязаны ў дзень вынахаду новай версіі гэтай сістэмы праслухаць чарговую песеньку прысвечаную новаму выпуску. На гэты раз песня называецца "What Me Worry?" і прысвечана тэме сучаснай падлеткавай псіхалогіі.


"Шостая платформа" Альт Лінукс

У пачатку лістапада расійская кампанія Альт Лінукс абвясціла аб выпуску сваёй "Шостай Платформы" Кентаўр. У адрозненне ад выпушчанага ў жніўні гэтага года хатняй версіі ALT Linux 6.0 Kdesktop, "Шостая Платформа" - гэта дыстрыбутыў карпаратыўнага прызначэння, які прызначаны і для рабочых станцый, і для сервераў.

Як і належыць самавітаму карпаратыўнаму рашэнню, "Шостая Платформа" імкнецца больш да кансерватызму. Так у якасці графічнага асяроддзя для працоўнай станцыі пастаўляецца асяродзе GNOME 2, а ў якасці мінімальнага асяроддзя для адміністравання сервера пастаўляецца FVWM.

Але ў той жа час "Кентаўр" спрабуе спалучаць у сабе і апошнія навацыі. Напрыклад, дыстрыбутыў ўключае ядра 2.6.32 (сервернае) і 3.0.7 (для працоўных станцый).

У якасці фішкі "Шостай Платформы" самі распрацоўшчыкі называюць рэалізацыю кампанента "ALT-дамен", які ўключае перадналаджаны камплект з узаемазвязаных сервераў LDAP, Kerberos, DNS, Samba, DHCP, Postfix, Dovecot, сервера сеткавай загрузкі і сервера абнаўленняў.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также